Кніга "Прыгоды Капітана Танакі"
Нарэшце! Першая кніга пра Капітана Танаку ўжо надрукаваная!
Вялікая каляровая кніжка для дзяцей “Прыгоды Капітана Танакі” выйшла на гэтым тыдні ў выдавецтве Логвінава. Кніга сапраўды атрымалася цудоўнай – яскравыя фарбы, добрая глянцавітая папера, вялікі, зручны для дзяцей фармат. У кнізе - вершы, карцінкі, коміксы з прыгодамі Капітана Танакі і яго рознакаляровых сяброў. Тыраж кнігі невялікі – усяго толькі 1000 асобнікаў, так што не прапусціце момант, калі пачнецца продаж!
Дзе можна набыць кнігу? Колькі яна будзе каштаваць?
Набыць кнігу будзе можна:
- на прэзентацыях
- у кнігарнях
- у месцах, дзе распаўсюджваюцца беларускія кнігі (у кожным буйным горадзе ёсць такія месцейкі, дзе можна набыць разнастайную беларускую літаратуру)
- замовіць у аўтара
Добрая навіна: дэвальвацыі-інфляцыі ў краіне Плястыляндыі ня дзейнічаюць, таму цана на кнігу атрымалася не такой вялікай, як меркавалася. Замаўляючы "Прыгоды Капітана Танакі" ў аўтара вы аддасце за яе 10 000 рублёў, у кнігарнях кніга будзе каштаваць прыкладна каля гэтага.
Так што, пакідайце мне замовы. Атрымаеце кнігу з аўтографам Капітана Танакі!
Што ў кнізе?
Вось пара невялічкіх выяваў некалькіх старонак кнігі, каб вы маглі ўявіць сабе, як яна выглядае ўнутры:
Расклад прэзентацыяў кнігі "Прыгоды Капітана Танакі":
7 лютага: Мінск16:00
Палац Моладзі (Старавіленскі тракт, 41)
кабінет 108
У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танкаў з палстыліну, прагляд мультфільма.
Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!
Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina, isq: 353 181 833 Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.
15 лютага: Увага! Прэзентацыя ў Баранавічах адмененая
Яна адбудзецца пазней, хутчэй за ўсё напрыканцы месяца.
Запланаваныя прэзентацыі таксама ў Горадні, Віцебску, іншых гарадах.
Пакуль гэта толькі папярэдняя інфармацыя. Падрабязна пра месца і час правядзення прэзентацыяў мы паведамім крыху пазней. Сачыце за навінамі на сайце!
Што будзе на прэзентацыях?
Пад час прэзентацыяў можна будзе пазнаёміцца з аўтарам кніжкі Алесем Кудрыцкім і самім Капітанам Танакам ды яго сябрамі. Можна будзе паглядзець мульцікі пра Капітана Танаку, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе лепкі з пластыліну! Ну і, канечне, набыць саму кнігу "Прыгоды Капітана Танакі" а таксама невялічкія сувеніры.
Прыходзьце на прэзентацыі з дзецьмі! Важна: не забывайцеся ўзяць з сабой крыху пластыліну (можна 1 самы маленькі пачак, яго хопіць, а можна і ўсяго пару кавалачкаў). Будзем ляпіць Танаку разам!
А можа быць, вы жадаеце, каб Капітан Танака завітаў з прэзентацыяй кнігі, паказам мульцікаў і майстар-класам лепкі з пластыліну ў ваш горад ці мястэчка? Абавязкова напішыце пра гэта! Калі гэта магчыма, завітаем і да вас!

