Капітан Танака

 
 

Ну вось, сябры, сайт Капітана Танакі пакрысе напаўняецца. Па-першае, тут вы можаце прачытаць пра першую - сапраўдную папяровую - кнігу "Прыгоды Капітана Танакі" і пра тое, дзе яе можна будзе адшукаць.

Па-другое, на сайце з'явіўся раздзел з коміксамі, дзе вы можаце нават спампаваць першы мультымедыйны комікс пра змаганне Танакі з крыважэрнымі паветранымі піратамі.

Натуральна, запрацаваў і раздзел з мульцікамі. Пакуль там толькі адзім мультфільм, але ўжо амаль гатовыя яшчэ чатыры! Неўзабаве, адзін за адным, яны будуць таксама з'яўляцца на сайце.

Жадаеце навучыцца ляпіць такія фігуркі, якія вы бачыце ў коміксах? Тады наведайце раздзел "лепім разам" з падрабязнымі фатаздымкамі-інструкцыямі па лепцы.

заставайцеся з намі і сачыце за навінамі на сайце - неўзабаве ў Менску і іншых гарадах нашай краіны распачнуцца прэзентацыі кнігі пра Капітана Танаку - з паказам мульцікаў, майстар-класам лепкі ды іншымі сюрпрызамі!


 


Comments




Leave a Reply

Name (required)
Email (not published)
Website