Капітан Танака

 
 

Увага - прэзентацыя ў Баранавічах адмяняецца! Яна адбудзецца, але крыху  пазней, магчыма, напрыканцы месяца.

А яшчэ 7 лютага ў Менску адбылася прэзентацыя "Прыгодаў Капітана Танакі".

Вось як гэта было:


 
 

Добры дзень, сябры! У праграме прэзентацыі - мульцікі, лепка з пластыліну, знаёмства з кніжкай. Прыходзьце з дзецьмі, ім будзе цікава.

Для таго, каб паўдзельнічаць, зарэгіструйцеся праз сайт www.dzietki.org :

7 лютага (у суботу) ў 16:00 запрашаем Вас і Вашых дзетак на прэзентацыю кнігі Алеся Кудрыцкага "Капітан Танака"!
Месца сустрэчы: Менск, Старавіленскі тракт, 41 Палац дзяцей і моладзі, каб. 105.
У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танкаў з палстыліну, прагляд мультфільма.
Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!

Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina, isq: 353 181 833

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.


 
 

Першая кніжка пра Капітана Танаку, нарэшце, пабачыла свет. Яшчэ адна добрая навіна - удалося зрабіць кніжку не такой дарагой, як меркавалася. Каштаваць яна будзе каля 10 000 беларускіх рублёў (цэны ў розных кнігарнях, натуральна, могуць вагацца). Але 10 000 - ва ўсякім разе за столькі яе можна замовіць у аўтара - з сапраўдным аўтографам Капітана Танакі!

 
 

Ну вось, сябры, сайт Капітана Танакі пакрысе напаўняецца. Па-першае, тут вы можаце прачытаць пра першую - сапраўдную папяровую - кнігу "Прыгоды Капітана Танакі" і пра тое, дзе яе можна будзе адшукаць.

Па-другое, на сайце з'явіўся раздзел з коміксамі, дзе вы можаце нават спампаваць першы мультымедыйны комікс пра змаганне Танакі з крыважэрнымі паветранымі піратамі.

Натуральна, запрацаваў і раздзел з мульцікамі. Пакуль там толькі адзім мультфільм, але ўжо амаль гатовыя яшчэ чатыры! Неўзабаве, адзін за адным, яны будуць таксама з'яўляцца на сайце.

Жадаеце навучыцца ляпіць такія фігуркі, якія вы бачыце ў коміксах? Тады наведайце раздзел "лепім разам" з падрабязнымі фатаздымкамі-інструкцыямі па лепцы.

заставайцеся з намі і сачыце за навінамі на сайце - неўзабаве ў Менску і іншых гарадах нашай краіны распачнуцца прэзентацыі кнігі пра Капітана Танаку - з паказам мульцікаў, майстар-класам лепкі ды іншымі сюрпрызамі!


 
 

Капітан Танака раздае падаруначкі - але ці хопіць іх на ўсіх сяброў? Глядзім калядны мульцік:

 
 

Вітаю вас на сваім новым сайце, сябры!